№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паўднёвая Карэя забараніла маркіза дэ Сада

20 верасня 2012

Паўднёвая Карэя забараніла маркіза дэ Сада
“Значная частка кнігі ў найвышэйшай ступені непрыстойная і жорсткая, у ёй згадваюцца акты садызму, інцэст, скаталожніцтва і некрафілія”, — заўважыў Чан Тхак Хван. Акрамя гэтага, прызнаць кнігу “шкоднай” камісію заахвоціла апісанне сэксу з дзецьмі, якое сустракаецца ў рамане.

Забарона “120 дзён Садому” — першая з 2008 году забарона, накладзеная на кнігу камісіяй па выдавецкай этыцы.

Пераклад рамана на карэйскую мову з'явіўся ў мясцовых кнігарнях у жніўні. Пасля рашэння камісіі выдаўцу — кампаніі Dongsuh Press — давядзецца адклікаць і знішчыць увесь наклад. Выдавецтва назвала забарону “смяротным прысудам кнізе” і абскардзіла пастанову камісіі. Калі скарга будзе адхіленая, выдавецтва збіраецца звярнуцца ў суд.

“Гэтая кніга не пра распаўсюд парнаграфіі і гвалту. Яна высмейвае і крытыкуе цёмны бок чалавечай прыроды, які хаваецца за такімі дзеяннямі”, — заявіў галоўны рэдактар ​​Dongsuh Press Лі Юн.

Маркіз дэ Сад напісаў “120 дзён Садому” ў 1785, аднак апублікаваная кніга была толькі ў XX стагоддзі. Раман перакладзены на некалькі моваў, уключаючы ангельскую, нямецкую і японскую. У 1975 годзе італьянскі рэжысёр П'ер Паола Пазаліні зняў заснаваны на кнізе дэ Сада фільм “Сало, або 120 дзён Садому”. Кінастужка неўзабаве пасля выхаду ў пракат была забароненая ў шэрагу краін, уключаючы Вялікабрытанію, Аўстралію і Новую Зеландыю, з прычыны паказу катаванняў, згвалтавання і забойства.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

543