№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінск прывязуць нямецкі экзэмпляр Бібліі Скарыны

24 верасня 2012

У Мінск прывязуць нямецкі экзэмпляр Бібліі Скарыны
“Сёлета нам упершыню ўдалося прывезці Скарынаву Біблію, хоць такія намеры былі і раней. Мінскай публіцы яна будзе прадстаўленая 4 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы і застанецца там 14 дзён. А потым да 24 кастрычніка яна будзе экспанавацца ў Нясвіжскім замку. Гэта тое, што аб’ядноўвае беларусаў і немцаў. Мы адзіныя ў разуменні культурна-гістарычнай значнасці Францыска Скарыны. Таму гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў нашых тыдняў”, — сказаў журналістам дарадца-пасланец амбасады Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар.

Ён таксама адзначыў, што нямецкі бок атрымаў гарантыі бесперашкоднага ўвозу і вывазу гэтай кнігі. Цікавасць да яе вялікая, таму час паказу ў Беларусі абмежаваны.

Пражскае выданне Бібліі лічыцца ўласнасцю нямецкага горада Гёрліц. Яго знайшоў нямецкі славіст Норберт Рандаў у 2003 годзе ў багатых фондах Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі ў Гёрліцы.

Гёрліцкая Біблія Скарыны — гэта восем асобных пражскіх выданняў, пераплеценых у 1615 годзе пад адной вокладкай. Аклады кардонныя, абцягнутыя пергамінам. Памер кнігі 16,4 на 21,8 см. Аб’ём — 1316 старонак.

Гэтая Біблія была падараваная ў Брэславе (цяпер польскі горад Уроцлаў) Андрэасу Панку ў 1520 годзе, які перадарыў яе праз некалькі гадоў рэлігійнаму дзеячу Ёганэсу Гесу.

Паводле прафесара Адама Мальдзіса, гэта вельмі важная падзея для Беларусі, але, баючыся сурочыць, ён лічыць за лепшае дачакацца яе. Бо ўжо чатыры разы прывоз гэтай кнігі зрываўся, хаця ўсё было дамоўлена, — бо неабходна было плаціць мыта, патрэбны пэўны ўзровень бяспекі.

У свеце цяпер налічваецца 266 асобнікаў Бібліі Скарыны, з іх у Беларусі толькі дзесяць.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання…

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
390