№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сёння адзначаецца Еўрапейскі дзень моваў

26 верасня 2012

Сёння адзначаецца Еўрапейскі дзень моваў
Асноўная мэта свята — заахвочваць людзей вывучаць і засвойваць розныя мовы як у школах, так і па-за імі цягам усяго жыцця. Акрамя таго, сённяшняе свята мусіць прадэманстраваць багацце моўнай і культурнай разнастайнасці Еўропы. Прычым панятак еўрапейскіх моваў шырэйшы, чым пералік афіцыйных моваў краін ЕС.

На тэрыторыі Еўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў. Праўда, больш за дзве траціны іх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы знікнення ў выніку асіміляцыі.

Як адзначае Вікіпедыя, самая распаўсюджаная мова Еўропы паводле колькасці натуральных носьбітаў — руская. У тройцы лідараў таксама нямецкая і французская. Сярод замежных моваў у Еўропе першую тройку складаюць ангельская, нямецкая і французская.
паводле euroradio.fm

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
609