№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У кароткім спісе прэміі Андрэя Белага – беларус Дзмітрый Строцаў

3 лістапада 2009

У кароткім спісе прэміі Андрэя Белага – беларус Дзмітрый Строцаў
Прэмія Андрэя Белага была заснаваная ў 1978 годзе ленінградскім самвыдатаўскім часопісам “Часы” і ёсць першай ў Расіі рэгулярнай недзяржаўнай узнагародай у галіне культуры.

Прэмію ўручаюць у намінацыях “Паэзія”, “Проза”, “Гуманітарныя даследаванні”. Сёлета таксама будзе прысуджаная спецыяльная прэмія за найлепшы пераклад.

Прызавы фонд прэміі Андрэя Белага роўны 1 рублю.

Шорт-ліст прэміі за 2009 год выглядае наступным чынам:

Намінацыя “Паэзія”:

Мікалай Конанаў (Пецярбург). Пилот. М.: Арго-Риск; Книжное обозрение, 2009
Алена Кастылёва (Масква). Лидия. Тверь: Kolonna Publications, 2009
Станіслаў Львоўскі (Масква). Camera rostrum. М.: НЛО, 2008
Валерый Молат (Нью-Ёрк). Так просто. СПб.: Борей-Арт, 2007
Андрэй Палякоў (Сімферопаль). Одна маленькая поэма // http://asya-kareva.livejournal.com/310584.html
Фёдар Свароўскі (Масква). Путешественники во времени. М.: НЛО, 2009
Дзмітрый Строцаў (Мінск). Бутылки света. М.: Центр современной литературы, 2009

Намінацыя “Проза”:

Анатолі Барзах (Пецярбург). Причастие прошедшего зрения. М.: Наука, 2009
Мікалай Бокаў (Парыж). Фрагментарий. США: Franc-tireur, 2008
Валерый Вотрын (Брусэль). Последний магог. М.: НЛО, 2009
Яўген Вадалазкін (Пецярбург). Соловьев и Ларионов. М.: НЛО, 2009
Павел Жагун (Масква). Пыль Калиостро. М.: Арго-Риск; Книжное обозрение, 2009
Віктар Іванів (Навасібірск). Восстание грез. М.: Коровкниги, 2009
Андрэй Красняшчых (Харкаў). Парк культуры и отдыха. Харьков: Формат, 2008

З іншымі намінантамі на прэмію можна пазнаёміцца тут: openspace.ru

Лаўрэаты прэміі будуць абвешчаныя 4 снежня на кніжным кірмашы non/fiction у Маскве. Узнагароджанне пераможцаў традыцыйна пройдзе ў канцы снежня ў Пецярбургу.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

369