№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурныя туры па цэрквах

10 кастрычніка 2012

Літаратурныя туры па цэрквах
Томас Хардзі, Ўільям Шэкспір ​​і Чарлз Дыкенс — адны з многіх вядомых пісьменнікаў, чые працы былі створаныя пад уражаннем ад ангельскіх цэркваў. І месцы, звязаныя з гэтымі асобамі, таксама ўваходзяць у праграму тураў Фонду аховы цэркваў.

Працуючы чаляднікам, малады Хардзі дапамагаў аднаўляць царкву Святога Пятра ў Дорчэстэры (графства Дорсэт, Вялікабрытанія), а Шэкспір ​​браў шлюб з Эн Хатаўэй у царкве Святой Тройцы каля горада Стратфард-на-Эйване.

Тур, прысвечаны Чарлзу Дыкенсу, дае магчымасць убачыць самотныя магільныя пліты 13 дзяцей, якія былі прататыпам магілаў сваякоў Піпа (Філіпа Пірыпа, галоўнага героя "Вялікіх спадзяванняў"), якія аўтар апісвае як "вузенькія каменныя надмагіллі", а таксама наведаць царкву Святой Марыі ў вёсачцы Хаем (графства Кент, Вялікабрытанія), дзе ён быў прыхаджанінам у апошнія гады жыцця.

Вядомыя пісьменнікі Джон Кібл, Сэмюэл Джонсан і Ўільям Морыс таксама ўваходзяць у спіс літаратараў, заяўленых у праграме экскурсій.
паводле nlb.by

Чытайце таксама

595