№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Апублікуюць невядомую паэму Толкіна

11 кастрычніка 2012

Апублікуюць невядомую паэму Толкіна
Гэтую паэму аб'ёмам больш за 200 старонак Толкін напісаў у 1930-х і ніколі не друкаваў. Яна прысвечаная апошнім дням праўлення Артура і пачынаецца з таго, як кароль едзе на вайну з саксамі, але вяртаецца, даведаўшыся пра здраду Мордрэда.

Паэма напісаная алітэрацыйным вершам, характэрным для старажытнай англа-германскай паэзіі — такім вершам напісаныя, напрыклад, эпас “Бэўвульф” і старажытнаісландская “Старэйшая Эда”. Паводле словаў прадстаўніка выдавецтва HarperCollins, паэма Толкіна паказвае караля Артура складаным чалавекам, і яго вобраз значна адрозніваецца ад таго, які выведзены ў Томаса Мэлары.

Толкін не скончыў “Падзенне Артура”, адклаўшы яго дзеля рамана “Хобіт”. Рэдактарам паэмы быў сын пісьменніка Крыстафер Толкін, якому, як адзначаецца ў прэс-рэлізе выдавецтва, удалося надаць “Падзенню Артура” скончаны выгляд. Акрамя самой паэмы ў кнігу ўвойдуць тры эсэ Крыстафера Толкіна пра твор ягонага бацькі.

За апошнія некалькі гадоў былі апублікаваныя некалькі твораў Толкіна, што не друкаваліся раней. У прыватнасці, у 2007 годзе выйшаў яго незавершаны раман “Дзеці Хурына”, а ў 2009 годзе — “Легенда пра Сігурда і Гудрун”, таксама напісаная алітэрацыйным вершам.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

791