№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мадрыдзе памёр пісьменнік Франсіска Аяла

4 лістапада 2009

У Мадрыдзе памёр пісьменнік Франсіска Аяла
Аяла нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1906 годзе. У васемнаццацігадовым узросце прыехаў у Мадрыд, каб вучыцца праву, філасіфіі і літаратуры. У канцы Грамадзянскай вайны ён эміграваў з Гішпаніі, працаваў у Паўднёвай Амерыцы і ЗША. З 1950-х гадоў некаторы час быз куратарам перакладчыкаў ААН, а затым выкладаў гішпанскую літаратуру ў некалькіх амерыканскіх універсітэтах, у тым ліку ў Прынстанскім і Рутгерскім.

У 1976 годзе Аяла спыніў сваю выкладчыцкую дзейнасць, вярнуўся на пастаяннае жыхарства ў Гішпанію і цалкам прысвяціў сябе літаратуры і публіцыстыцы.

Сярод празаічных твораў пісьменніка – вядомыя раманы “Зачараваны” (El hechizado, 1944), “Дно шклянкі” (El fondo del vaso, 1962), зборнік апавяданняў, мемуары "Кнігі памяці і забыцця" (Recuerdos y olvidos, 1982–1983).

Сярод літаратурных прэміяў, якімі была адзначаная творчасць Аялы, варта назваць Прэмію Сервантэса (1991) і літаратурную прэмію прынца Астурыйскага (1998).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

388