№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У літаратуры часцей за ўсё згадваюць песні The Beatles

12 кастрычніка 2012

У літаратуры часцей за ўсё згадваюць песні The Beatles
Высветлілася, што адсылка да Hey Jude ёсць у 55 кнігах, у тым ліку ў творах такіх аўтараў, як Стывен Кінг (раман “Ваўкі Кальі”), Джон Апдайк (“Замагільнае жыццё”) і Харукі Муракамі (“Нарвежскі лес”). Другі радок у рэйтынгу Small Demons, які складаецца з больш чым 70 песняў, займае кампазіцыя Heartbreak Hotel Элвіса Прэслі, што сустракаецца ў 51 творы, напрыклад, у рамане Ена Мак’юэна “Нявінны” і “Дзяўчыне з татуіроўкай дракона” Стыга Ларсана.

На трэцім месцы — песня Stairway to Heaven рок-гурта Led Zeppelin (46 кніг), а на чацвертым — кампазіцыя Danсing Queen гурта ABBA (41 твор). Пяцёрку замыкае песня Blue Suede Shoes, якую напісаў Карл Лі Перкінс (39 твораў). У першай дваццатцы рэйтынгу больш за ўсё песняў The Beatles — акрамя Hey Jude там сустракаюцца Lucy In The Sky With Diamonds, Eleanor Rigby, I Want To Hold Your Hand і Strawberry Fields Forever.

Партал Small Demons, у прыватнасці, займаецца тым, што даследуе частату згадак у мастацкі творах самых розных рэчаў — ад песняў і назваў кактэйляў да гарадоў і фільмаў. Азнаёміцца ​​з рэйтынгамі, якія пастаянна абнаўляюцца, можна на партале ў раздзеле “Things”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

386