№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рукапісы Кафкі нацыяналізуюць

15 кастрычніка 2012

Рукапісы Кафкі нацыяналізуюць
Франц Кафка, які пісаў па-нямецку і жыў у Празе, пакінуў свае неапублікаваныя творы сябру Максу Броду з просьбай спаліць іх пасля яго смерці. Аднак Макс Брод не выканаў распараджэння, апублікаваў некаторыя творы і перавёз рукапісы Кафкі ў Палестыну, куды эміграваў у 1939 годзе.

Пазней гэтыя рукапісы перайшлі сакратарцы Макса Брода, а затым яе дочкам, якія звярнуліся ў суд з патрабаваннем прызнаць права іх уласнасці на іх.

Суд у Тэль-Авіве пастанавіў, што рукапісы не могуць лічыцца дарам і павінныя быць перададзеныя ў дзяржаўны архіў.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
219