№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Польскую прэмію “Angelus” 2012 году атрымаў Міленка Ергавіч

22 кастрычніка 2012

Польскую прэмію “Angelus” 2012 году атрымаў Міленка Ергавіч
— Вылучэнне сямі намінантаў на тытул у гэтым годзе складаным не было, бо ўсе яны заслугоўваюць увагі, усе яны выбітныя, цудоўныя, кожная з гэтых кніжак — вялізная эстэтычная і інтэлектуальная прыгода, — адзначыў прафесар Завада, журы прэміі “Angelus” перад абвяшчэннем пераможцы. — Гэтыя кнігі самі ўвайшлі ў фінал — кожная па-рознаму, але ўсе яны належаць да мастацкай прозы, якая змагаецца з сучаснасцю. Так што выбар быў вельмі цяжкім.

”Сэрда спявае ў сутонні на Духаў дзень”, апублікаваная выдавецтвам “Czarne”, захапіла журы. Гэта гісторыя пра таямнічую смерць Сэрды Капуравай, дзяўчыны, якая жабравала на вуліцах Заграба. Пра тое, што адбылося, расказваюць пяць розных людзей — у тым ліку следчы, начны вартаўнік морга, мінак. Такім чынам апавядаецца аб Заграбе, аб яго жыхарах, аб уцекачах — бежанцах з ахопленых вайной Балканаў. Смерць Сэрды ўскрывае праўду пра жыхароў Заграбу, Харватыі, былой Югаславіі.

— На жаль, я не ведаю польскай, на ўзнагароду не спадзяваўся, а таму ніякай прамовы не падрыхтаваў, — сказаў Міленка Ергавіч. — Я спадзяюся, вы не будзеце расчараваныя, прачытаўшы маю кнігу, — дадаў ён, атрымліваючы ўзнагароду.

Узнагарода была ўручаная аўтару прэзідэнтам журы Наталляй Гарбанеўскай. Міленка Ергавіч атрымаў статуэтку “Angelus” аўтарства Эвы Расана і чэк на 150 тысяч злотых. Заснавальнікам прэміі “Angelus” з’яўляецца горад Уроцлаў. Перакладчыца кнігі Магдалена Пятрыньска атрымала ўзнагароду ў 20 тысяч злотых, якую фундуе Найвышэйшая прафесійная школа імя Ангелуса Сілезіюса ў Валбжыху.

За ўзнагароду ў фінале змагаліся сем кніг — апроч пераможцы намінаваліся “Гісторыі значныя і нязначныя” Андрыя Бондара, “Сатурн” Яцка Дэнэля, “Вайна і вайна” Ласла Краснахаркаі, “Італьянскія шпількі” Магдалены Тулі, “Дрывасек” Міхала Віткоўскага, “Любоўны ліст, пісаны клінапісам” Томаша Змешкала. Літаратурная прэмія Цэнтральнай Еўропы прысуджалася ў сёмы раз. Гэта прэмія для пісьменнікаў з 21 краін Цэнтральнай Еўропы, якія ў сваёй прозе закранаюць найбольш актуальныя для гэтага рэгіёну тэмы і дэманструюць багацце іншых культур.

На беларускую мову перакладзеныя дзве кнігі Міленкі Ергавіча: “Сараеўскае Мальбара” і “Іншала, Мадона, іншала”. Пераклад невялікага ўрыўка з кнігі “Сэрда спявае ў сутонні на Духаў дзень” перакладчык першых двух Сяргей Шупа ўжо вывесіў у сваім блогу: shupa.livejournal.com

На фота Міленка Ергавіч і яго польская перакладчыца Магдалена Пятрыньска
паводле wroclaw.pl

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
489