№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр польскі перакладчык Ежы Літвінюк

22 кастрычніка 2012

Памёр польскі перакладчык Ежы Літвінюк
Ён нарадзіўся 30 сакавіка 1923 году ў Крамянцы (цяпер Цярнопальская вобласць). Пасля Другой сусветнай вайны год правёў у савецкіх лагерах. Перакладаў з літоўскай, эстонскай, беларускай, рускай, фінскай і ўкраінскай. Вяршыняй яго дасягненняў лічыцца польскі пераклад Калевалы (1998). З украінскай перакладаў, у прыватнасці, Валерыя Шаўчука і Багдана-Ігара Антоныча.

Пераклаў на польскую мову творы Васіля Быкава “Круглянскі мост”, “Дажыць да світання”, “Трэцяя ракета”, “Абеліск” (сумесна з Віктарам Варашыльскім і Эўгеніюшам Кабатцам), вершы Маскіма Танка, Рыгора Барадуліна і інш., размешчаныя ў паэтычнай беларуска-польскай анталогіі “Nie chyliłem czoła przed mocą” і “Suplement poetycki ze współczesnej liryki białoruskiej”.
паводле bukvoid.com.ua

Чытайце таксама

471