№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Андрэя Пакроўскага выйшла няверная кніга

24 кастрычніка 2012

У Андрэя Пакроўскага выйшла няверная кніга
Дэбютную кнігу Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса. Кніга спадабаецца ўсім, для каго гэтыя тэмы таксама вострыя і актуальныя, усім, каму згаданыя праблемы гэтаксама вярэдзяць чулыя струны душы. А хіба знойдзецца сярод школьнікаў такі, якому не даводзілася прыйсці ў школу без галавы? Я шчыра перакананая, што такіх няма. А значыць, кніга Пакроўскага і для гэтай катэгорыі грамадзян.

Сябе аўтар характарызуе каротка і ёміста:

“Характар блізкі да нардычнага, вытрыманы. З 2004 году бездакорна служыць беларускай літаратуры. Бязлітасны да ворагаў мадэрнізму…”

Інфармацыя пра тое, што пісьменнік “жанаты, у сувязях, што ганьбуюць яго, заўважаны не быў”, напэўна спадабаецца паважным спадарыням сталага веку. Такім чынам зноў дальнабачны Андрэй Пакроўскі пашырае сваю патэнцыйную чытацкую аўдыторыю.

Тым, што аўтар “адзначаны ўзнагародамі ПЭН-Цэнтра”, ужо нікога не здзівіць, але Пакроўскі на гэтым не спыняецца і ідзе далей, паведамляючы, што валодае “ганаровым дыпломам другой ступені за самае хуткае надзяванне супрацьгаза”.

На гэтым скончым анонс. Чытайце Пакроўскага самі, прасіце, каб вам Пакроўскага пачыталі, і г.д. Я і сама часам чытаю Пакроўскага і думаю, што нікому не зашкодзіць.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

804