№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шорт-ліст “НОСа”

4 лістапада 2009

Шорт-ліст “НОСа”
Сярод фіналістаў прэміі:

– Андрэй Аствацатураў. «Люди в голом»;
– Таццяна Бачарова. «Новочеркасск: кровавый полдень»;
– Леў Гурскі. «Роман Арбитман»;
– Сяргей Носаў. «Тайная жизнь петербургских памятников»;
– Андрэй Сцяпанаў. «Сказки не про людей»;
– Алена Элтанг. «Каменные клены».

Лаўрэат прэміі будзе абраны на адкрытым шоў пры канцы студзеня. Пераможца атрымае 700 тысячаў расійскіх рублёў, фіналісты – па 40 тысячаў, уладальнік прызу глядацкіх сімпатый – 200 тысячаў расійскіх рублёў.

У чытацкім галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый на сайце прэміі ў лідэрах кніга «Перебежчик» Дана Маркавіча. Галасаванне працягнецца да 21 студзеня 2010 году, пры гэтым абраць можна адразу некалькі твораў.

Літаратурная прэмія “НОС” (Новая словесность) была заснаваная дабрачынным Фондам Міхаіла Прохарава ў сакавіку 2009 году. Задачай прэміі з’яўляецца “выяўленне і падтрымка новых трэнадў у мастацкай слоўнасці на рускай мове”. У конкурсе на атрыманне прэміі ўдзельнічаюць празаічныя творы любых жанраў, ад традыцыйных раманаў да эксперыментальнай прозы і зборнікаў апавяданняў.

Прэзідэнт прэміі – журналіст Мікалай Сванідзэ, які таксама ёсць адным з сябраў журы. Акрамя яго, у лік суддзяў уваходзяць паэт і крытык Алена Фанайлава, літаратар і журналіст Кірыл Кобрын, журналіст Уладзіслаў Талстоў, філолаг і гісторык культуры Марк Ліпавецкі і сацыёлаг Аляксей Левінсон (старшыня журы).
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

384