№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Польшча і Славакія: новыя пераклады

26 кастрычніка 2012

Польшча і Славакія: новыя пераклады
Розум: раман / Рудольф Слобада; пер. са славацкай мовы Святланы Богуш. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 270 с. — (Littera scripta)

Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938—1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці і разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі і мужа, мужчыны й жанчыны. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

Больш падрабязна пра раман “Розум” можна прачытаць у артыкуле Душана Тарагела, які спецыяльна да выхаду рамана пераклала Святлана Богуш.

На шляху ў Бабадаг / Анджэй Стасюк; пер. з польскай мовы Марыі Пушкінай. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 232 с.

Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе. Аўтар згадвае людзей, звычаі, апісвае мясціны і краявіды. Асаблівую цікавасць уяўляюць развагі пісьменніка пра менталітэт і звычаі жыхароў гэтай часткі Еўропы, якую многія лічаць адсталай і прымітыўнай. Гэта кніга падарожжаў, але не толькі ў геаграфічным плане. У ёй адбываецца падарожжа і ў духоўным сэнсе. Гэта развагі над жыццём і над трансцэндэнтальным.

Чытайце таксама

904