№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У лічбавую эпоху Penguin і Random House вырашылі аб’яднацца

29 кастрычніка 2012

У лічбавую эпоху Penguin і Random House вырашылі аб’яднацца
Аб'яднаная структура будзе называцца Penguin Random House. Нямецкаму медыяхолдынгу Bertelsmann, які валодае Random House, будзе належаць 53% акцый новай кампаніі. Астатнія 47% адыдуць да Pearson Group. Цягам трох гадоў абодва выдавецтвы не змогуць прадаваць свае долі ў Penguin Random House.

Згодна з умовамі зліцця, Pearson захавае за сабой права на брэнд Penguin у галіне адукацыйнай літаратуры па ўсім свеце. У сваю чаргу, выдавецкі бізнэс Bertelsmann у Германіі не ўвойдзе ў сумеснае прадпрыемства Penguin і Random House.

Чакаецца, што зліццё завершыцца ў другой палове наступнага году. Угода яшчэ павінная атрымаць ухваленне рэгулявальных органаў.

Паводле прагнозаў экспертаў, зліццё стала вынікам зменаў, якія прынеслі ў кнігавыдавецкі бізнэс лічбавыя кнігі. “Буйныя выдавецтвы падтрымліваюць вельмі дарагую інфраструктуру. Аб'ёмы сродкаў, якія яны цяпер выдаткоўваюць на складаванне, друк і маркетынг, могуць быць істотна скарочаныя пры зліцці. У лічбавую эру гэта проста неабходна”, — кажа Джэймс Маківі з Forrester Research. Спецыялісты мяркуюць, што пасля зліцця абодва канцэрны змогуць эканоміць як мінімум па 65 млн даляраў штогод.

Random House заснавалі ў 1925 годзе ў ЗША. Bertelsmann набыло выдавецтва ў 1998 годзе. Penguin Books заснавалі ў 1935 годзе ў Вялікабрытаніі. Летась выручка Random House склала 1,7 мільярда еўра (1,48 мільярда фунтаў стэрлінгаў), а аперацыйны прыбытак — 185 мільёнаў еўра. Выручка Penguin у 2011 годзе дасягнула мільярда фунтаў, а аперацыйны прыбытак — 111 мільёнаў фунтаў.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

302