№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Архан Памук стаў афіцэрам ордэна Ганаровага легіёна

30 кастрычніка 2012

Архан Памук стаў афіцэрам ордэна Ганаровага легіёна
Уручаючы ўзнагароду, Філіпеці адзначыла, што Памук многія гады застаецца наватарам, авангардным пісьменнікам, чыю прозу вылучае свабода стылю. Гэтая свабода, паводле яе словаў, пераклікаецца са свабодай чалавека, за якую выступае аўтар “Музея нявіннасці”, які адмаўляе любую форму нецярпімасці, прыгнёту і страху.

Архан Памук, чыіх кніг прададзена ў свеце больш за 11 мільёнаў асобнікаў, у 2007 годзе пакінуў Турцыю і пераехаў у ЗША. Ён быў вымушаны эміграваць з прычыны пераследу з боку нацыяналістаў, які пачаўся ў 2005 годзе пасля яго інтэрв'ю швейцарскай газеце. У ім Архан Памук заявіў, што туркам неабходна прызнаць забойства мільёна армян і трохсот тысяч курдаў, пасля чаго яго абвінавацілі ў абразе пачуццяў суграмадзян і пачалі судзіць, бо афіцыйныя ўлады Турцыі адмаўляюць любыя абвінавачанні ў генацыдзе армян. Памук, аўтар “Дому цішыні”, “Чорнай кнігі”, “Мяне завуць Чырвоны”, 26 кастрычніка быў таксама ўганараваны Sonning prize, найбуйнейшай прэміяй у галіне культуры ў Даніі, якая ўручаецца за ўнёсак у еўрапейскую культуру. Пісьменнік атрымае грашовае ўзнагароджанне ў памеры мільёна дацкіх крон (134 тысячы еўра).

Ордэн Ганаровага легіёна быў заснаваны Напалеонам Банапартам у 1802 годзе. Прыналежнасць да ордэна разглядаецца як найвышэйшы знак афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг перад Францыяй. Узнагарода мае тры ступені (кавалер, афіцэр і камандор) і дзве вартасці (найвышэйшы афіцэр і кавалер Вялікага крыжа).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

611