№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гішпанскі пісьменнік і перакладчык адмовіўся ад дзяржпрэміі

5 лістапада 2012

Гішпанскі пісьменнік і перакладчык адмовіўся ад дзяржпрэміі
Паводле словаў Марыяса, усё жыццё ён пазбягаў адносін з дзяржаўнымі інстытуцыямі і ўладамі незалежна ад таго, якая партыя была ва ўрадзе. Пісьменнік заявіў, што не хоча прымаць грошай з казны, а таксама не жадае, каб яго разглядалі як аўтара, які падтрымлівае хоць нейкую палітычную сілу. На яго думку, палітыкі не павінныя ўплываць на культуру.

Хаўер Марыяс, сын філосафа Хуліяна Марыяса, які вучыўся ў Хасэ Артэгі-і-Гасэта, скончыў факультэт ангельскай філалогіі ва Універсітэце Камплутэнсэ ў Мадрыдзе. У першай палове 1980-х ён выкладаў гішпанскую літаратуру ў Оксфардскім універсітэце. Марыяс — не толькі пісьменнік, але і журналіст і перакладчык, у прыватнасці, ён перакладаў вершы Ўільяма Батлера Ейтса, Ўолеса Стывенса, Джона Эшберы.

Чытайце таксама

440