№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Бахарэвіч прэзентуе свой “Гамбургскі рахунак”

8 лістапада 2012

Бахарэвіч прэзентуе свой “Гамбургскі рахунак”
Кнігу склалі больш за пяцьдзясят эсэ Альгерда Бахарэвіча, прысвечаных класікам беларускай літаратуры. Тэксты, якія друкаваліся на сайце “Свабоды” і гучалі ў эфіры цэлы год, цяпер пад адной вокладкай.

У прэзентацыі возьмуць удзел:

- Адам Глобус,
- Альгерд Бахарэвіч,
- Сяргей Шупа,
- Віктар Жыбуль,
- Віктар Марціновіч,
- Антон Рудак.


Імпрэза пройдзе ў памяшканні Інстытута Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3, трэці паверх).

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
719