№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя 8-га нумару часопіса ПАМІЖ

5 лістапада 2009

Прэзентацыя 8-га нумару часопіса ПАМІЖ
На прызентацыі адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам Калегіюму, а таксама выступы выкладчыкаў і выпускнікоў Калегіюму.

Часопіс ПАМІЖ – гэта выпускны праект аддзялення Філасофіі/Літаратуры Беларускага калегіюма. Гэтым разам часопіс прысвечаны канцэпту дзяцінства. Гэта праяўляецца як на зместавым узроўні, так і ў візуальным афармленні часопіса. Гэта адаб’ецца і на самой прэзентацыі.

У “дзіцячым” нумары часопіса можна сустрэць вершы Віталя Рыжкова, Насты Манцэвіч, Уладзя Лянкевіча, Міхала Бараноўскага, Святланы Богуш, Кірылы Анохіна, Ганкі Шэпт, прозу Паўла Анціпава, Андрэя Пакроўскага, Кірылы Дубоўскага, Ігара Кулікова, Алесі Лапіцкай, Ані Міхальчук, філасофскія эсэ Вольгі Давыдзік, Вікторыі Осіпчык, Галляша Дзянісава, пераклады Рэя Брэдберы, Яна Бжэхвы, Джойс Кэрал Оўтс, Алешандры Радрыгеша і інш.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
970