№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Гданьску праходзіць семінар “Перакладчыкі без межаў”

12 лістапада 2012

У Гданьску праходзіць семінар “Перакладчыкі без межаў”
У семінары бяруць удзел 15 перакладчыкаў — паланістаў і беларусістаў. Мадэратары сустрэчы — кіраўнікі польскага і беларускага ПЭН-клубаў — Адам Паморскі і Андрэй Хадановіч.

Заняткі і майстар-класы па перакладзе вядуць Лявон Баршчэўскі, Лявон Вольскі, Павел Гюле, Гжэгаж Гаўдэн, Ганна Чакановіч ды іншыя.

Семінар арганізаваны Каледжам Усходняй Еўропы у Гданьску пры падтрымцы адміністрацыі горада і Еўрапейскага цэнтра салідарнасці ў Гданьску.
паводле euroradio.fm

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
233