№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Папулярныя кнігі ў шведскіх бібліятэках будуць выдавацца абмежавана

23 лістапада 2012

Папулярныя кнігі ў шведскіх бібліятэках будуць выдавацца абмежавана
Сістэма, якая дазволіць абмежаванае азнаямленне з бэстсэлерамі і тым самым знізіць страты выдавецтваў у самыя “гарачыя” першыя тыдні продажу, пакуль у стадыі дапрацоўкі. “Каранцін” закране не толькі папяровыя выданні, але і электронныя версіі кніг. Некаторыя выдавецтвы плануюць поўнае спыненне паставак шэрагу найменняў у бібліятэкі, іншыя ж збіраюцца накласці чатырохмесячнае “вета”: у гэты перыяд кнігі можна будзе толькі купіць.

Меры па абмежаванні выдачы кніг закрануць і шэраг выданняў, якія ўжо ёсць у бібліятэчных сховішчах і карыстаюцца ў чытачоў высокім попытам.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

309