№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Ганна Карэніна" з Кірай Найтлі ў галоўнай ролі выходзіць на экраны

23 лістапада 2012

У новай “Ганне Карэнінай” зняліся такія зоркі, як Кіра Найтлі і Джуд Лоў, Эмілі Ўотсан і Келі Макдональд, Аарон Тэйлар-Джонсан, Мэцью Макфэйдэн і Домнал Глісан.

Гэта далёка не першая экранізацыя рамана. Самым першым з'яўленнем “Карэнінай” на экране варта лічыць нямецкі нямы фільм 1910 году. У Расіі знялі версію ў 1911-м, а ў 1914-м з'явілася яшчэ адна. Гэтая нямая стужка вытворчасці “Венгераў і Ко” лічыцца адным з найлепшых фільмаў дагукавога кіно.

Агулам існуе каля трыццаці экранізацый твора, ёсць нават фільм-балет. Знаўцы асабліва вылучаюць ангельскую версію з Вів’ен Лі ў галоўнай ролі, а таксама савецкі кінараман 1967 году.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

380