№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Арыгінал Лаўры” Набокава па-ўкраінску выйшаў раней за арыгінал

9 лістапада 2009

“Арыгінал Лаўры” Набокава па-ўкраінску выйшаў раней за арыгінал
Правы на выданне раману перадаў выдавецтву “Фоліо” сын пісьменніка Дзмітрый Набокаў.

Пісаць свой раман Уладзімір Набокаў пачаў у сярэдзіне 1970-х, жывучы ў Швейцарыі. Існуе версія, што, цяжка захварэўшы, пісьменнік папрасіў сваю жонку спаліць няскончаны твор, напісаны на 138 картках каталогу. Але яна не паслухалася і змясціла раман на захоўванне ў швейцарскі банк. Пасля яе смерці рукапіс “Арыгіналу Лаўры” перайшоў да іх адзінага сына Дзмітрыя. Сын Набокава сумняецца ў планах пісьменніка спаліць раман: “Бацька неяк назваў мне кнігі, якія лічыць сваімі найлепшымі творамі. Сярод іншых ён згадаў і “Лаўру”. Ніхто не будзе ўзгадваць твор, які плануе знішчыць… Ён бы адрэагаваў больш цвяроза і менш драматычна, калі б смерць не глядзела яму ў вочы. Я ўпэўнены, ён не хацеў бы, каб раман спалілі. Ён бы яго скончыў”.

Аснову сюжэтнай лініі “Арыгіналу Лаўры” складаюць вобраз “прыгожай і неразборлівай у полавых стасунках Флоры Ланской” і гісторыя яе нешчаслівага шлюбу з хворым на атлусценне Філіпам Ўайлдам, які здзяйсняе “разумовае самагубства”. Цэнтральнаю для раману ёсць тэма смерці.

Па словах галоўнага рэдактара выдавецтва “Фоліо”, дзе і пабачыў свет раман Набокава, пераклад на ўкраінскую – гэта пакуль першае ў свеце выданне “Арыгіналу Лаўры”. Па-ангельску раман выйдзе на наступным тыдні, па-расійску – толькі ў снежні.

Наклад кнігі – 3 тысячы асобнікаў. Перакладчыкам выступіў Пятро Тарашчук.
паводле bookvoid.com.ua

Чытайце таксама

311