№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Google выявілі здольнасць пісаць вершы

23 лістапада 2012

У Google выявілі здольнасць пісаць вершы
Як вядома, калі пачаць уводзіць у Google нейкую фразу, пашукавік прапануе некалькі найбольш папулярных варыянтаў яе працягу. Стваральнікі новага сэрвісу выявілі, што з іх даволі часта складаюцца рыфмаваныя радкі або нешта накшталт японскіх танка.

Цікава, што такія вершы пішуцца людзьмі, бо функцыя аўтазапаўнення Google выкарыстоўвае варыянты працягу пошукавага запыту, якія часцей за ўсё ўводзяцца інтэрнэт-карыстальнікамі. У пэўным сэнсе новыя Google-вершы — гэта своеасаблівая калектыўная інтэрнэт-творчасць.
паводле pitbit.ru

Чытайце таксама

381