№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лонданскі дом Оскара Ўайлда ацанілі ў 1,8 мільёна даляраў

30 лістапада 2012

Лонданскі дом Оскара Ўайлда ацанілі ў 1,8 мільёна даляраў
У будынак на вуліцы Тайт-стрыт у раёне Чэлсі Ўайлд пераехаў у 1884 годзе разам з жонкай Канстанс. Тут ён напісаў “Партрэт Дарыяна Грэя”, “Ідэальнага мужа” і “Як важна быць сур'ёзным”, а таксама стаў бацькам двух сыноў. Пакінуць жыллё пісьменнік быў вымушаны ў 1895 годзе, калі яго асудзілі на два гады па абвінавачанні ў “непрыстойных паводзінах”.

Цяпер дом належыць дызайнеру Майсэну Лі, які нядаўна завяршыў яго маштабную рэканструкцыю. Так, бібліятэка Ўайлда цяпер служыць спальняй. У кватэры таксама ёсць гасцёўня з высокімі столямі і адкрытая кухня.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
132