№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паводле рамана Джоан Роўлінг для дарослых здымуць серыял

4 снежня 2012

Паводле рамана Джоан Роўлінг для дарослых здымуць серыял
Пісьменніца паабяцала цеснае супрацоўніцтва са стваральнікамі серыяла. Роўлінг заявіла, што яе апошняя кніга ідэальна падыходзіць менавіта для тэлебачання, а не кінатэатраў.

“Бі-бі-сі” вызначыцца з даўжынёй і колькасцю серый у працэсе працы над экранізацыяй. Імёны рэжысёраў і выканаўцаў галоўных роляў пакуль невядомыя.

У кнізе расказваецца пра барацьбу за пасаду мэра маленькага ангельскага мястэчка. Роўлінг упершыню ў сваёй пісьменніцкай кар'еры падняла тэмы класавай няроўнасці, палітыкі, наркотыкаў, прастытуцыі і гвалту.

“Вольнае месца” з'явілася на прылаўках брытанскіх кніжных крамаў у верасні 2012 году і прадалося тыражом у 125 тысяч асобнікаў за першы тыдзень. Тым не менш водгукі на кнігу былі неадназначнымі — ад “бліскуча” да “нецікава”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

320