№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручаны “Рускі Букер”

5 снежня 2012

Уручаны “Рускі Букер”
Апроч пераможцы ў шорт-ліст прэміі сёлета ўвайшлі 5 твораў: “Дневник смертницы. Хадижа” Марыны Ахмедавай, “Арбайт, или Широкое полотно” Яўгенія Папова, “Легкая голова” Вольгі Слаўнікавай, “Женщины Лазаря” Марыны Сцяпновай і “Немцы” Аляксандра Церахава.

Журы прэміі ў гэтым годзе склалі: генеральны дырэктар фонду “Пушкінская бібліятэка” Марыя Ведзяняпіна, паэт Уладзімір Салімон, празаік, рэжысёр і сцэнарыст Павел Санаеў, пісьменнік і крытык Раман Сенчын. Старшынём абраны пісьменнік Самуіл Лур'е.

“Рускі Букер” уручаецца з 1992 году. Сёлета прызавы фонд узнагароды павялічаны ў 2,5 разу: лаўрэат атрымае 1,5 млн расійскіх рублёў, а фіналісты — па 150 тысяч.
паводле gazeta.ru

Чытайце таксама

339