№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лісты Шарлоты Бронтэ вярнуліся дадому

17 снежня 2012

Лісты Шарлоты Бронтэ вярнуліся дадому
Лісты вернуцца на радзіму аўтаркі “Джэйн Эйр” і будуць выстаўлены ў музеі Бронтэ ў вёсцы Хаўорт ў Заходнім Ёркшыры, дзе яна нарадзілася ў 1816 годзе. Да продажу матэрыялы ацэньваліся ў 100–150 тысяч фунтаў.

Лісты пайшлі з малатка разам з першым выданнем “Біяграфіі Шарлоты Бронтэ”, напісанай Элізабэт Гаскэл і апублікаванай у 1857 годзе. Пяць лістоў з шасці адрасаваныя Элен Насі, сяброўцы Бронтэ, з якой яна пазнаёмілася падчас вучобы ў школе ў Роў-Хэдзе, дзе яна пасля выкладала. Гэтыя лісты былі ў ліку тых, што Насі і перадала Гаскэл, калі тая працавала над біяграфіяй.

Лісты разам з двухтомнай біяграфіяй доўгія гады захоўваліся ў прыватнай калекцыі, аднак імя былога ўладальніка не паведамляецца.

Лісты Бронтэ былі выстаўленыя на аўкцыёне, прысвечаным ангельскай літаратуры, літаратуры па гісторыі і ілюстрацыям. Аўкцыён зарабіў на таргах каля 1,5 мільёна фунтаў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

356