№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Польшчы выдалі ўспаміны Ларысы Геніюш

18 снежня 2012

У Польшчы выдалі ўспаміны Ларысы Геніюш
На польскую мову кнігу пераклаў Чэслаў Сенюх. Выданне выйшла дзякуючы фінансавай дапамозе Міністэрства замежных справаў Польшчы.

Да кнігі прыкладаецца дыск на беларускай мове, дзе запісаная “Споведзь”, якую чытае Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Бандарэнка.

Асобнай кнігай “Споведзь” Ларысы Геніюш на роднай мове пабачыла свет у 1993 годзе. Захаваў тэкст, падрыхтаваў да друку, напісаў прадмову і каментар да першага выдання ўспамінаў паэткі беларускі даследчык Міхась Чарняўскі.

Дакументальная аповесць “Споведзь” Ларысы Геніюш — гэта кніга яе ўспамінаў пачынаючы ад Жлобаўцаў, дзе нарадзілася паэтка, і завяршаючы раздзелам “Абезь”. Цэнтральнае места ва ўспамінах паэткі займаюць сталінскія лагеры, жыццё там на нарах, мароз і цяжкая праца.

Прадмову да польскага выдання напісала польская даследчыца беларускай літаратуры Алена Глагоўская. Публікуюцца ў кнізе таксама фотаздымкі і дакументы, звязаныя з жыццём, творчасцю і дзейнасцю Ларысы Геніюш, яе мужа Янкі Геніюша, родных ім і блізкіх людзей. Некаторыя фотаздымкі надрукаваны ўпершыню.
паводле novychas.info

Чытайце таксама

483