№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пяць тысяч скруткаў Мёртвага мора выклалі ў інтэрнэт

20 снежня 2012

Пяць тысяч скруткаў Мёртвага мора выклалі ў інтэрнэт
У электроннай бібліятэцы размешчана 5000 фрагментаў тэкстаў у вельмі высокім разрозненні. Праект быў выкананы Ізраільскім аддзелам старажытнасцяў сумесна з карпарацыяй Google. Для стварэння лічбавых копій скруткаў спецыялісты выкарыстоўвалі тэхналогію інфрачырвонай здымкі. Кожны фрагмент здымалі пры шасці розных даўжынях хваляў, пасля чаго малюнкі сумяшчаліся. Лічбавыя копіі старажытных рукапісаў дазволяць спецыялістам, якія вывучаюць іх, не трывожыць далікатныя дакументы.

У верасні 2011 году ў інтэрнэце сталі даступныя фрагменты першых пяці скруткаў, апрацаваных у рамках праекту. Па малюнках можна ажыццяўляць пошук тэксту.

Скруткі Мёртвага мора, якія называюць таксама кумранскімі скруткамі, былі знойдзеныя ў пячорах недалёка ад старажытнага паселішча Кумран на Мёртвым моры ў 1947 годзе. Скруткі датуюцца III ст. да н.э. — I ст. н.э. У іх утрымліваюцца самыя старажытныя біблейскія рукапісы. Паводле адной з версій, іх стваралі эсэі — удзельнікі аскетычнай іудзейскай секты, якія жылі ў Кумране. Паводле іншай версіі, скруткі былі створаныя ў Ерусаліме і ў I стагоддзі нашай эры прывезеныя ў пячоры Кумрана бежанцамі, што ратаваліся ад рымлян.

Аблічбоўка скруткаў Мёртвага мора — не першы такі праект, у якім удзельнічае Google. Так, раней карпарацыя ўдзельнічала ў публікацыі архіва Нэльсана Мандэлы і фотаархіва дакументаў, прысвечаных Халакосту. Акрамя таго, у чэрвені 2012 году кампанія абвясціла, што збіраецца аблічбаваць найбуйнейшы кінаархіў Італіі, які змяшчае, у прыватнасці, базу кінахронікі і фатаграфій Беніта Мусаліні.

Google спадзяецца на пашырэнне гістарычных праектаў. Так, восенню 2012 году кампанія запусціла праект “Інстытут культуры”. У рамках праекту, які ажыццяўляецца сумесна з 17 музеямі і інстытутамі па ўсім свеце, будуць створаныя лічбавыя візуалізацыі гістарычных падзей.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

383