№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Катоў выселяць з дома-музея Хэмінгуэя?

20 снежня 2012

Катоў выселяць з дома-музея Хэмінгуэя?
Гаворка ідзе пра 50 шасціпалых катоў, чыё таварыства вельмі любіў Хэмінгуэй, што быў вядомым аматарам гэтых жывёл і ў свой час узяў да сябе шасціпалае кацяня, якое назваў Сняжком. З часам патомства Сняжка значна павялічылася, і цяпер у музеі жыве каля 50 катоў. Жывёлы даўно зрабіліся візітнай карткай музея. Але хутка ідылія можа скончыцца, піша TuristUA.

Адзін з наведнікаў музея падаў у суд скаргу з абвінавачаннямі ўладальнікаў у тым, што яны ўтрымліваюць жывёл у дрэнных умовах. Амерыканскі суд сур'ёзна ўзяўся за гэтую справу, і цяпер музей абвінавачваецца ў выкарыстанні жывёл у рэкламе, што строга рэгулюецца заканадаўствам ЗША.

З іншага боку, суд адзначыў, што жывёлы выглядаюць добра: яны накормленыя, дагледжаныя і рэгулярна атрымліваюць ветэрынарную дапамогу. Да таго ж колькасць катоў не перавышае дапушчанай законам нормы. Але днямі суд вынес рашэнне, паводле якога ўпаўнаважаныя органы могуць узяць на сябе права рэгулявання колькасці катоў у музеі.

Пакуль невядома, чым скончыцца судовы разгляд і які лёс чакае хвастатых жыхароў музея. Застаецца спадзявацца, што для катоў справа вырашыцца добра і яны сустрэнуць Каляды ў родных сценах.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
184