№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З кнігай Памука — бясплатны ўваход у музей

26 снежня 2012

З кнігай Памука — бясплатны ўваход у музей
Музей нявіннасці знаходзіцца ў самым цэнтры стамбульскага раёна Джыхангір. Экспазіцыя прысвечаная паўсядзённаму жыццю звычайных людзей у 1950—2000 гг. У музеі паказаныя рэчы, якія Памук збіраў некалькі дзесяцігоддзяў. Большую іх частку ён набыў у антыкварных крамах Стамбула.

Уваход у гэты турэцкі музей каштуе 15-20 даляраў. Бясплатны ўваход можа атрымаць адзін чалавек і толькі адзін раз — пры наяўнасці ў яго кнігі. На адной са старонак ставяць пячатку.

Пра гэта карэспандэнту Gazeta.ua паведаміў перакладчык Памука на ўкраінскую мову Алесь Кульчынскі. Ён дадаў, што туркі не чытаюць твораў Памука, бо яны складана напісаныя і маюць заблытаны сінтаксіс.
паводле gazeta.ua

Чытайце таксама

334