№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Цуда-друкарку прадставяць на выставе non/fiction-09 у Маскве

15 лістапада 2009

Цуда-друкарку прадставяць на выставе non/fiction-09 у Маскве
З’яўленне такой тэхнікі, па словах арганізатараў выставы, можа змяніць увесь расійскі выдавецкі бізнэс. Пакуль у свеце налічваецца ўсяго некалькі дзесяткаў такіх станкоў, імі валодаюць буйныя заходнія кампаніі, да прыкладу Xerox. Звычайна станок выглядае як міні-тыпаграфія, але адмыслова для non/fiction будзе створаная аблегчаная і паменшаная версія, якая падыдзе і для маленькага выдавецтва.

Print on demand – абсалютна новая тэхналогія друку: станок дазваляе за дзве хвіліны надрукаваць любую кнігу, якая адсутнічае ў продажы, прычым яе рознічны кошт не будзе перавышаць 300 рублёў. “Цяпер ужо буйныя расійскія выдавецтвы пад вялікім сакрэтам спрабуюць набыць такі станок, – патлумачыла прадстаўніца кампаніі-арганізатара. – Напрыклад, выйшла нейкая добрая кніга абмежаваным накладам. Натуральна, яе кошт будзе высокім і яе хутка раскупяць. Але калі яна існуе ў электронным выглядзе, то пры дапамозе станка яе можна хутка і танна надрукаваць наноў”.

“Праблема можа ўзнікнуць толькі з аўтарскімі правамі. Але пытанне аўтарскіх правоў у гэтым выпадку якраз распрацоўваецца на Захадзе і ў Расіі. На нашай выставе гэтай тэме будуць прысвечаныя два круглыя сталы, якія арганізуюць найбуйнейшыя замежныя партнёры”, – адзначыла прадстаўніца арганітараў выставы.

Сярод іншых значных падзеяў выставы варта ўзгадаць прэзентацыю перакладу апошняга незавершанага рамана Набокава "Лаура и ее оригинал" (The Original Of Laura), уручэнне паэтычнай прэміі Андрэя Белага, прэміі “Чалавек Кнігі”, прэміі сеткі кнігарняў "Букбери" за найлепшы дызайн кнігі BOOKBERRY Bets Book Design Award.

Галоўным госцем выставы сёлета стане Чэхія. А зоркай чэшскай дэлегацыі – экс-прэзідэнт краіны Вацлаў Гавал, які прадставіць зборнік п’есаў са сваім удзелам.

У межах чэшскай праграмы аматары літаратуры змогуць пазнаёміцца з найлепшымі перакладамі чэшскай літаратуры на расійскую мову, а таксама наведаць выставу “Самыя прыгожыя чэшскія кнігі-2008”.

Таксама прадчас выставы пройдуць традыцыйныя сустрэчы з вядомымі расійскімі пісьменнікамі. Удзельнікамі выставы сёлета стануць Віктар Шэндэровіч, Таццяна Масквіна, Аляксандр Церахаў, Алег Дорман, Уладзімір Вайновіч і Людміла Уліцкая.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

352