№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанцы паставяць першы помнік Дыкенсу ў 2013 годзе

6 студзеня 2013

Брытанцы паставяць першы помнік Дыкенсу ў 2013 годзе
Першапачаткова планавалася, што помнік паставяць у 2012-м, калі брытанцы святкавалі 200-гадовы юбілей раманіста, аднак на праект не паспелі сабраць грошы. Манумент, замоўлены Таварыствам Дыкенса (Dickens Fellowship), якое аб'ядноўвае прыхільнікаў творчасці пісьменніка, ацэньваецца ў 118 тыс. фунтаў стэрлінгаў (191,7 тыс. даляраў), а апошняе ахвяраванне ад ананімнага дабрачынцы ў памеры 25 тыс. фунтаў (40,6 тыс. даляраў) паступіла ў канцы 2012 году.

Усталяванне помніка сёлета будзе прымеркаванае да 133 гадавіны смерці Дыкенса. Скульптура, створаная оксфардскім скульптарам Марцінам Джэнінгсам, выяўляе Дыкенса, які сядзіць у крэсле.

Помнік у Портсмуце будзе першым на радзіме пісьменніка, які ў сваім тэстаменце прасіў не ўзводзіць яму манументаў. Вядома пра існаванне дзвюх скульптураў за межамі Англіі, усталяваных у гонар Дыкенса: адна ў Філадэльфіі, другая ў Сіднэі.

Чарлз Дыкенс нарадзіўся ў Портсмуце ў 1812 годзе і пражыў там тры гады. У яго доме з 1904 году працуе музей.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
195