№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Удава Тэда Х'юза рэабілітуе яго ў мемуарах

9 студзеня 2013

Удава Тэда Х'юза рэабілітуе яго ў мемуарах
Адной з прычын, з якой Х'юз вырашыла ўзяцца за пяро, сталі папярэднія біяграфіі паэта. На яе думку, ніякі біёграф не можа ведаць, што насамрэч адбываецца паміж двума людзьмі, акрамя іх саміх. Х'юз, якую хвалюе той факт, што біёграфы асуджаюць яе мужа, таксама папрасіла ўстрымацца ад ацэнкі перажытых ім трагічных падзей.

Кэрал, якая выйшла замуж за Х'юза ў 1970 годзе, была яго другой жонкай. Да яе ён быў жанаты з амерыканскай паэткай Сільвіяй Плат, якая з 20 гадоў пакутавала на дэпрэсію. Пасля разводу з Х'юзам у 1962 годзе дэпрэсія Плат узмацнілася, а ў 1963-м паэтка скончыла жыццё самагубствам. Пасля яе смерці ў СМІ пачалося цкаванне Х'юза, якога вінавацілі ў тым, што здарылася.

Як адзначае The Daily Telegraph, рэабілітацыя Х'юза, аднаго з найбуйнейшых брытанскіх аўтараў пасляваеннага часу, пачалася толькі пасля яго смерці. Тады былі апублікаваныя яго вершы да Плат. У адным з іх Х'юз, які цяжка перажываў яе самагубства, вінаваціў сябе.

Адносіны Сільвіі Плат, якая пасмяротна атрымала Пулітцэраўскую прэмію, і Тэда Х'юза, які 14 гадоў быў паэтам-лаўрэатам, леглі ў аснову некалькіх кніг і фільмаў. У 2003 годзе на экраны выйшла біяграфічная драма “Сільвія”, у якой ролю Плат выканала Гвінэт Пэлтраў, а ролю Тэда Х'юза — Дэніэл Крэйг.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

508