№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Грузіце вершы бочкамі: маладыя літаратары з Харкава выступяць у Мінску

16 лістапада 2009

Грузіце вершы бочкамі: маладыя літаратары з Харкава выступяць у Мінску
Выступаюць: Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алена Рыбка, Алег Коцараў, Сашко Ушкалаў. Праводзіць вечарыну Югася Каляда (Гомель).

Уваход вольны.

Дзякуючы шэрагу літаратурных акцый і фестываляў украінская публіка ўжо знаёмая з беларускімі аўтарамі-«двухтысячнікамі». Час і ўкраінскім паэтам разведаць літаратурную абстаноўку ў Мінску, пацешыць беларускага чытача-слухача сучаснай украінскай паэзіяй «ужывую».

«Бочкавая» лірыка

Украінская аўдыторыя шчыра палюбіла харкаўскіх «бачкароў» (удзельнікаў мультымастацкага праекту «Бочка»). З мэтай навядзення культурных мастоў «Бочка» вырушае ў сталіцу Беларусі. У гэтым ім дапамагае выдавецтва «Смолоскип» («Паходня»), якое было створанае ў эміграцыі і пасля распаду СССР перанесла сваю дзейнасць ва Украіну. У ЗША «Смолоскип» выдаваў дысідэнцкую і праваабарончую літаратуру, творы пісьменнікаў, рэпрэсаваных сталінскім рэжымам ва Украіне. Сёння, апроч іншага, «Смолоскип» друкуе дэбютныя кнігі наймаладзейшых аўтараў, ставячы перад сабой мэту ствараць і пашыраць асяроддзе ўкраінскай творчай моладзі. У Мінску будзе прадстаўленая паэзія (і часткова проза) шасці прагрэсіўных харкавян, якія дадуць беларусам магчымасць адчуць сапраўдны смак украінскіх рыфмаў ды верлібраў.

Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алена Рыбка (укр.: Настя Велес, Ігор Зарудко, Катерина Каруник, Олена Рибка) – маладыя паэты, заснавальнікі мультымастацкага аб’яднання «Бочка», арганізатары шматлікіх літаратурна-музычных імрэзаў у Харкаве, Данецку, Мікалаеве, Палтаве, укладальнікі зборніка «маладой» харкаўскай паэзіі «Дэгустацыя».

Алег Коцараў (укр.: Олег Коцарев) – паэт, празаік, рыторык-пейзажыст поставангарду. Аўтар вершаваных зборнікаў «Кароткае і доўгае» (2003), «Кругласуткава» (у суаўтарстве з Б-О. Гарабчуком і П. Карабчуком), «Мой першы нож» (2008), кнігі прозы «Неймаверная Гісторыя Праўлення Хларафітума Першага» (2009). Удзельнік шматлікіх культурных ініцыятываў і фестываляў, у тым ліку беларуска-літоўска-польска-ўкраінскага праекту «Вялікае княства Паэзіі». Асобныя тэксты перакладаліся на беларускую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую мовы.

Сашко Ушкалаў (укр.: Сашко Ушкалов) – пісьменнік пакалення-2000. Нарадзіўся ў Харкаве ў 1983 годзе. Паэт, драматург, празаік, авантурны раварыст-дальнабойнік. Аўтар зборніка вершаў “Перыпатэтыка-блюз” (2002), зборніка абсурдысцкіх п’ес «ESC» (2006), раману «БЖД» (2007). Укладальнік анталогій паэзіі «Сёмае вока» (2003), «Харкаў forever» (2004), «10 ЕЎРАпейцаў» (2004). Перакладчык сучаснай нямецкамоўнай паэзіі і прозы.

Цягнік «Харкаў–Мінск» едзе праз Гомель

Адказную місію ўкаціць «Бочку» ў беларускі культурны кантэкст узяла на сябе гомельская пісьменніца Югася Каляда, якая правядзе вечарыну. Прагучаць узаемапераклады украінскай і беларускай актуальнай паэзіі.

Югася Каляда піша прозу і паэзію. Друкавалася ў газетах «Наша Ніва», «ЛіМ», часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», «Маладосць», зборніку пераможцаў пэнцэнтраўскага конкурсу маладых літаратараў імя Ф. Пятраркі «Формула кахання» (2004). Аўтарка кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005), якую філосаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і контраверсійным літаратурным дэбютам дзесяцігоддзя».

Кантакты: Югася Каляда +375447950188;
Ігар Задудка (“Бочка”) +380683451846 zarudko@bigmir.net,
Аляксандра Дынько y.kniharnia@gmail.com (КнігарняЎгалерэі) +375298722635, +375447545891.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

777