№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Італіі знайшлі статуі персанажаў Авідыя

11 студзеня 2013

У Італіі знайшлі статуі персанажаў Авідыя
Двухметровыя статуі былі пахаваныя на дне басейна вілы, якая належала, на думку археолагаў, заступніку Авідыя Валерыю Месалу Корвіну. Кіраўнік групы даследчыкаў Элена Каландра расказала, што яны нядаўна знайшлі сляды, якія сведчылі пра існаванне статуй на гэтай тэрыторыі. Спачатку былі праведзеныя пошукавыя працы, пасля чаго пачаліся поўнамаштабныя раскопкі.

Навукоўцы мяркуюць, што скульптуры вышынёй каля двух метраў маглі зваліцца ў басейн падчас землятрусу. Усе статуі ў добрым стане і маюць выключную важнасць для гісторыі. Галоўная задача археолагаў заключаецца ў датаванні статуй: гэта дазволіць вызначыць, былі яны створаныя да напісання “Метамарфозаў” ці пасля.

Як паведамляецца на сайце Partito Democratico, скульптуры пасля рэстаўрацыі хутчэй за ўсё будуць дастаўленыя ў родны горад Авідыя Сульмону.

Міф пра Ніобу апавядае, што яна, заганарыўшыся сваімі 14 дзецьмі, вырашыла зраўнацца з Лета, маці боскіх блізнятаў Апалона і Артэміды. За сваю ганарыстасць Ніоба была пакараная: Апалон і Артэміда забілі яе дзяцей. Ад гора яна ператварылася ў камень, з якога цяклі слёзы.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

іншыя навіны
128