№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Муракамі выпусціў мабільны дадатак з новымі апавяданнямі

12 студзеня 2013

Муракамі выпусціў мабільны дадатак з новымі апавяданнямі
Дадатак уключае шэсць новых апавяданняў і цытаты з папярэдніх твораў Муракамі, у прыватнасці з яго апошняга рамана 1Q84. Як гаворыцца на сайце пісьменніка, дадатак, які можна запампаваць за $3,2, дапаможа прыхільнікам увесь год “жыць” у выдуманым сусвеце Муракамі.

Дадатак прызначаны для смартфонаў iPhone і планшэтаў iPad. Загрузіць праграму можна з інтэрнэт-крамы iTunes.

Ідэя запусціць такі дадатак прыйшла ў галаву рэдактару Vintage Books. Па сутнасці, дадатак паўтарае штодзённік пісьменніка, апублікаваны ў друкаваным выглядзе ў 2009 годзе. Запуск дадатку супадзе з перавыданнем рамана 1Q84, які апісвае гісторыю кахання выкладчыка матэматыкі Тэнга і інструктара фітнэсу Аомамэ, у мяккай вокладцы.

Харукі Муракамі, самаму вядомаму сучаснаму японскаму аўтару, 12 студзеня споўнілася 64 гады. Яго раман “Нарвежскі лес” толькі ў Японіі быў прададзены накладам 4 млн асобнікаў. Муракамі — лаўрэат прэміі Франца Кафкі, прэміі Танідзакі, а таксама Ерусалімскай прэміі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

366