№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дэмбельскі альбом Францыска Скарыны ў кнігарні “логвінаЎ”

14 студзеня 2013

Дэмбельскі альбом Францыска Скарыны ў кнігарні “логвінаЎ”
З гэтай нагоды 19 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца прэзентацыя кнігі, падмацаваная магутным усходнебеларускім дэсантам.

У імпрэзе акрамя аўтара ўдзел бяруць:

бард Андрэй Мельнікаў,
літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна,
пісьменніца Анка Упала,
рэдактар кнігі Аўген Касцюшка.

Вядоўца — Ігар Бабкоў.

У дадатак Сяргей Балахонаў выканае некалькі песняў а капэла.

Кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Пра кнігу:

Думаеш, ты ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка Фенікс і аднарогі насялялі наш край. Што маляваў Францыск Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі старадаўнія літвіны сваё вяртанне з Месяца? Дарадца ў гэтых пытаннях — кніга Сяргея Балахонава. Чытайце! Здзіўляйцеся! Спрачайцеся!

Кніга “Зямля пад крыламі Фенікса” ўваходзіць у лонг-ліст прэміі імя Гедройца за найлепшую прозу 2012 году.
паводле lohvinau.livejournal.com

Чытайце таксама

568