№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмія Т. С. Эліята ўпершыню адышла ў ЗША

15 студзеня 2013

Прэмія Т. С. Эліята ўпершыню адышла ў ЗША
У “Скачок аленя” ўвайшлі вершы, прысвечаныя разводу Олдс з яе мужам. Сябры журы на чале з шатландскай паэткай Кэрал Эн Дафі назвалі зборнік “кранальнай кнігай пра прыгажосць і мужнасць”. Прэмію, памер якой складае 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў, амерыканцы ўручылі ў лонданскім музеі Wallace Collection.

Прэмію ўручае Таварыства паэтычнай кнігі, якое заснаваў англа-амерыканскі паэт Т. С. Эліят. Яна даецца за найлепшы зборнік новых вершаў, апублікаваны ў Вялікабрытаніі або Ірландыі. Сёлета ў шорт-ліст увайшло дзесяць чалавек. Усе лаўрэаты атрымалі тысячу фунтаў стэрлінгаў.

Шэран Олдс, якая нарадзілася ў Сан-Францыска ў 1942 годзе, раней двойчы намінавалася на прэмію Эліята. Першы яе зборнік вершаў “Слова Сатаны” выйшаў у 1980-м. З таго часу яна выпусціла яшчэ 11 кніг. Цяпер Олдс выкладае пісьменніцкае майстэрства ў Нью-ёркскім універсітэце.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання…

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
123