№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Тэхасе адкрыецца першая ў свеце бібліятэка без папяровых кніг

15 студзеня 2013

У Тэхасе адкрыецца першая ў свеце бібліятэка без папяровых кніг
Ініцыятарам праекту выступіў мясцовы суддзя Нэльсан Вулф. Паводле яго словаў, на стварэнне электроннай бібліятэкі яго натхніла біяграфія заснавальніка карпарацыі Apple Стыва Джобса, напісаная былым кіраўніком тэлекампаніі CNN і рэдактарам штотыднёвіка Time Ўолтэрам Ісааксанам.

“Я вялікі кнігалюб. У мяне нават ёсць калекцыя, у якой больш за тысячу першых выданняў розных кніг. Кнігі для мяне вельмі важныя. Але ўсе мы ведаем, што свет мяняецца. Думаю, гэты праект — самы эфектыўны спосаб далучыць да чытання як мага больш людзей”, — заявіў Вулф.

Спачатку ў бібліятэцы будзе каля 100 прыладаў для чытання электронных кніг. Імі можна будзе карыстацца ў чытальнай зале, а таксама браць дадому на пэўны тэрмін. Акрамя таго, усе ахвотныя змогуць прыйсці са сваёй прыладай і загрузіць на яе ўпадабаную кнігу.

“Бібліятэка будзе бясплатнай. Адзінае, за што, напэўна, будуць браць грошы, — раздрукоўка матэрыялаў”, — адзначыў аўтар праекту.

Паводле яго словаў, спачатку ў бібліятэцы будзе прадстаўлена каля 10 тыс. кніг, аднак калекцыя будзе пастаянна папаўняцца. Акрамя таго, у перспектыве там абсталююць дзіцячы пакой, дзе пачытаць электронныя кнігі змогуць самыя маленькія наведнікі.
паводле itar-tass.com

Чытайце таксама

390