№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памерла руская перакладчыца Ліндгрэн і Гамсуна Любоў Горліна

28 студзеня 2013

Памерла руская перакладчыца Ліндгрэн і Гамсуна Любоў Горліна
Любоў Горліна нарадзілася ў 1926 годзе. У 1951 скончыла скандынаўскае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пераехала ў Маскву, дзе па размеркаванні атрымала працу ў Галоўліце. Горліна працавала там 11 гадоў, у яе абавязкі ўваходзіла чытанне ўсіх скандынаўскіх кніг і перыёдыкі, што паступалі ў Галоўліт.

Паралельна Горліна займалася мастацкім перакладам. Яе дэбютам стаў пераклад кнігі Б’ёрнстэрнэ Б’ёрнсана “Вясёлы хлопец”. Пасля яна перакладала творы Кнута Гамсуна, Астрыд Ліндгрэн, Карэ Холта, Турмуда Хаўгена, Юстэйна Гордэра, Кетыля Б’ёрнстада, Аннэ-Катарыны Вэстлі і многіх іншых скандынаўскіх пісьменнікаў. У ліку перакладзеных Горлінай кніг былі творы для дзяцей: Так, у 1963 годзе выйшла анталогія “Сумны кандытар”, складзеная з дзіцячых вершаў скандынаўскіх аўтараў.

У 1995 годзе Горліна была ўзнагароджаная нарвежскім Медалём Святога Олафа за ўнёсак у папулярызацыю нарвежскай культуры ў Расіі. Акрамя таго, яна была лаўрэатам расійскай перакладчыцкай прэміі “Майстар” (2010), а ў 2012 Кангрэс Міжнароднай рады па дзіцячай кнізе (IBBY) уручыў ёй Ганаровы дыплом Андэрсэна, які лічыцца самай прэстыжнай узнагародай для перакладчыка дзіцячых кніг.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

327