№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кампанія ABBYY выпусціць афіцыйны электронны слоўнік беларускай мовы

29 студзеня 2013

Кампанія ABBYY выпусціць афіцыйны электронны слоўнік беларускай мовы
Электронны слоўнік, сумесны праект ABBYY і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў — удзельніц СНД, ствараецца на базе ABBYY Lingvo і ўключыць слоўнікі 12 дзяржаўных моваў СНД і Грузіі. Усе мовы будуць мець два кірункі перакладу: з дзяржаўнай мовы краіны на рускую і наадварот.

“Слоўнік прызначаны для папулярызацыі дзяржаўных моваў краін Садружнасці і развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — удзельніцамі СНД”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.

Меркаваны памер слоўніка і дата яго выхаду не паведамляецца.
паводле generation.by

Чытайце таксама

575