Раман Хілары Мэнтэл атрымаў прэмію Costa
30 студзеня 2013
Прэмія Costa прысуджаецца штогод аўтарам з Вялікабрытаніі і Ірландыі ў пяці намінацыях: найлепшы раман, найлепшая біяграфія, найлепшая паэтычная кніга, найлепшая дзіцячая кніга і найлепшы дэбют. Пасля прысуджэння гэтых узнагарод журы выбірае ўладальніка галоўнай прэміі — за кнігу году.
Акрамя Мэнтэл, якая атрымала ўзнагароду за найлепшы раман і кнігу году, прэмію за найлепшы дэбют прысудзілі Франчэсцы Сігал за раман The Innocents, найлепшай паэтычнай кнігай быў прызнаны зборнік шатландскай паэткі Кэтлін Джэмі The Overhaul. Узнагароду за найлепшую дзіцячую кнігу атрымала Салі Гарднэр за Maggot Moon. Найлепшай біяграфіяй прызналі графічную навелу Браяна і Мэры Толбат Dotter of her Father's Eyes пра жыццё дачкі Джэймса Джойса. Графічная навела была ўганараваная прэміяй Costa ўпершыню.
Прэмія Costa Book Award уручаецца з 1971 году, але да 2005-га яна насіла назву Whitbread Book Award. Пераможца ў намінацыі “Кніга году” атрымлівае чэк на 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў, а лаўрэаты ў кожнай з катэгорый — чэкі на пяць тысяч.