№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Яраслаў Ладыгін і Сяргій Жадан экранізуюць “Варашылаўград”

4 лютага 2013

Яраслаў Ладыгін і Сяргій Жадан экранізуюць “Варашылаўград”
Праца над праектам доўжыцца каля году. Аўтары бачаць яго як незалежны фільм з бюджэтам $500—1 млн. Перамовы аб фінансаванні вядуць і ва Украіне, і за мяжой. Калі спонсараў не знойдуць, Яраслаў Ладыгін плануе звярнуцца да краўдфандынгу. “Я не спадзяюся, што знайсці гэтыя сродкі будзе лёгка, — каментуе рэжысёр. — Не кожная кампанія пойдзе на рызыку па вытворчасці стужкі, дзе будзе суржык, алігархі, рэйдэры, бандыты, Данбас”. На фінансавае супрацоўніцтва з тэлеканаламі ён не разлічвае: “Звычайна прадусары пачынаюць размову з пытання, хто такі Жадан і колькі кніг ён прадаў, не ўлічваючы сітуацыі на кніжным рынку Украіны. Як і таго, што чытач пакуль арыентаваны выключна на лёгкую літаратуру”.

Аднак патэнцыял кнігі вымяраецца не продажам, перакананы Яраслаў Ладыгін. “Варашылаўград” ёсць на кожнай паліцы і добра вядомы інтэлігенцыі. Галоўнае ў гэтым рамане — яго моцная драматургічная канструкцыя, актуальнасць і кінематаграфічнасць. Рэйдэрства і барацьба з ім — гэта тэма, якая прымушае кроў кіпець”, — кажа рэжысёр.

Цяпер аўтары карціны рыхтуюць дакументальны фільм, дзе гаворыцца пра ўвасабленне іх ідэі ў жыццё і дух рамана. Стужку, якая павінная дапамагчы знайсці спонсараў, выкладуць на YouTube.

Адказваючы на пытанне пра мастацкія амбіцыі ў фільме пра Данбас, задуманы Яраславам Ладыгіным як блізкі па духу аўдыторыі братоў Коэнаў, Сяргій Жадан сказаў, што спадзяецца мінімум на “Оскар” за найлепшую ролю другога плану для выканаўцы ролі Кочы.

Кастынгу аўтары карціны яшчэ не пачыналі.

У 2010 годзе раман перамог у конкурсе “Кніга году Бі-Бі-Сі”. Пераклад рамана выдадзены ў Расіі і Германіі. Паводле рэйтынгу часопіса “Фокус”, Сяргій Жадан ўвайшоў у лік самых паспяховых украінскіх пісьменнікаў, дзе заняў 20-ю пазіцыю з сумарным гадавым накладам 11,5 тысяч асобнікаў.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
250