№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Агату Крысці падазравалі ў сувязях з сакрэтнай службай

6 лютага 2013

Агату Крысці падазравалі ў сувязях з сакрэтнай службай
Шыфравальнікі з маёнтка Блэтчлі-Парк выконвалі асаблівую ролю ў брытанскай арміі. Менавіта яны ўзламалі нямецкі шыфравальны код “Энігма”. Пра існаванне падраздзялення мала хто ведаў, у той час як ад працы яго супрацоўнікаў залежалі ключавыя рашэнні, якія прымалі ў штабе войскаў Вялікабрытаніі.

У 1941 годзе ў Агаты Крысці выйшаў шпіёнскі раман “Н ці М?”. Адзін з герояў кнігі, былы вайсковец індыйскай арміі, быў названы маёрам Блэтчлі. Герой сцвярджаў, што ведае планы брытанскіх войскаў па барацьбе з Гітлерам.

Пасля выхаду кнігі супрацоўнікі МІ-5 западозрылі, што пісьменніца ведае пра існаванне сакрэтнага шыфравальнага падраздзялення Блэтчлі-Парк. Больш за тое, у Агаты Крысці сярод сяброў быў супрацоўнік гэтага падраздзялення Дылі Нокс. Контрразведчыкі не рызыкнулі дапытаць Агату Крысці, баючыся агалоскі такіх дзеянняў. Замест гэтага яны дапыталі Нокса.

Шыфравальнік пераканаў МІ-5, што ён нічога не расказваў пісьменніцы пра сваю працы. Ён паабяцаў даведацца, адкуль Агата Крысці ўзяла імя для героя сваёй кнігі. Ён запрасіў пісьменніцу ў госці і за кубкам гарбаты няўзнак спытаў, чаму яна назвала маёра менавіта Блэтчлі.

“Чаму Блэтчлі? Я неяк затрымалася ў мястэчку Блэтчлі па дарозе з Оксфарда ў Лондан і вырашыла адпомсціць гэтаму мястэчку, назваўшы ў гонар яго не самага прыемнага персанажа”, — адказала пісьменніца. Пасля гэтага ў МІ-5 больш не было да яе прэтэнзій, адзначае The Guardian.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

іншыя навіны
232