№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тры найбуйнейшыя выдавецтвы ЗША запусцілі анлайн-рэсурс Bookish

7 лютага 2013

Тры найбуйнейшыя выдавецтвы ЗША запусцілі анлайн-рэсурс Bookish
Акрамя заснавальнікаў ініцыятыву падтрымалі яшчэ пятнаццаць выдаўцоў: у базе на дзень запуску рэсурсу налічвалася каля двух мільёнаў ISBN з інфармацыяй па кожнай назве, каля 400 тысяч старонак з дадзенымі пра аўтараў, старонкі з кніжнымі рэцэнзіямі з розных СМІ і ўласныя матэрыялы рэдакцыі рэсурсу, найважнейшыя рэйтынгі бэстсэлераў. Карыстальнікі партала атрымліваюць магчымасць дадаваць на сайт уласныя рэцэнзіі, дзяліцца рэкамендацыямі, складаць свае рэйтынгі і г.д. Кантэнт павялічваецца штодня. Набыць кнігі, прычым як друкаваныя, так і ў лічбавым і аўдыёфармаце, таксама прапануецца, прычым як наўпрост праз сайт, так і на іншых рэсурсах (у ліку партнёраў — Amazon, Barnes&Noble, Books-A-Million, IndieBound і Kobo), на якія тут жа даюцца спасылкі. Сярод іншых найважнейшых партнёраў праекту — газета USA Today, з “кніжным” анлайн-раздзелам якой новы рэсурс будзе інтэграваны.

Фактычна Bookish уяўляе сабой камбінацыю сэрвісу рэкамендацый з элементамі сацыяльнай сеткі і галіновага СМІ і анлайн-рытэйлера. Прынцыпова важны той факт, што ў якасці ініцыятараў выступілі выдаўцы. Паводле словаў Ардзі Хазэй, мэта праекту — даць “энтузіястам чытання” як мага больш інфармацыі пра кнігі і максімальна зручны доступ да іх.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

404