№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Названыя імёны фіналістаў Прэміі Белкіна — 2012

8 лютага 2013

Названыя імёны фіналістаў Прэміі Белкіна — 2012
Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі пісьменнік Юрый Буйда, галоўны рэдактар ​​часопіса “Арион” Аляксей Алёхін, літаратурны крытык Леанід Бахноў, дырэктар Дзяржаўнага музея імя Пушкіна Яўгеній Багатыроў, пісьменнік Дзяніс Драгунскі.

Фіналісты атрымаюць па 50 тысяч расійскіх рублёў, лаўрэат — 150 тысяч.

Як паведамілі арганізатары прэміі, “лаўрэат стане вядомы на Масленіцу”. Урачыстая цырымонія адбудзецца ў атрыюме Дзяржаўнага музея імя Пушкіна.

Нацыянальная літаратурная прэмія Івана Пятровіча Белкіна была заснаваная ў 2001 годзе. Гэта адзіная ў свеце літаратурная прэмія, названая імем літаратурнага персанажа. Арганізатарам прэміі выступае фонд “Руская літаратурная ініцыятыва”, а афіцыйным партнёрам і галоўным спонсарам — Прэзідэнцкі цэнтр Б. Ельцына.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

362