№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лінгвісты распрацавалі алгарытм, здольны ажыўляць старажытныя мовы

12 лютага 2013

Лінгвісты распрацавалі алгарытм, здольны ажыўляць старажытныя мовы
“Мы спадзяемся, што наш алгарытм зробіць рэвалюцыю ў гістарычнай лінгвістыцы прыкладна гэтак жа, як статыстычны аналіз і вылічальныя магутнасці кампутараў змянілі эвалюцыйную біялогію. І хоць нашая сістэма не знойдзе ўсіх нюансаў, якія заўважаць лінгвісты-прафесіяналы, яна дапаможа ім выкарыстоўваць больш моваў падчас рэканструкцыі іх “продкаў”, — заявіў Аляксандр Бушар-Катэ з універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы (Канада).

Бушар-Катэ і яго калегі навучылі кампутар “ажыўляць” старажытныя мовы, распрацаваўшы статыстычную мадэль, здольную знаходзіць роднасныя сувязі паміж словамі ў роднасных мовах. Алгарытм шукае гэтыя сувязі, аналізуючы словы на ўзроўні найпрасцейшых гукавых элементаў, з якіх складаюцца аналізаваныя гаворкі. Дадзеныя па дзясятках тысяч словаў аб'ядноўваюцца з дапамогай статыстычных алгарытмаў, якія паступова аднаўляюць аблічча старажытнай мовы, ад якой пайшлі аналізаваныя гаворкі.

Для дэманстрацыі працаздольнасці свайго вынаходніцтва Бушар-Катэ і яго калегі рэканструявалі мову, што дала пачатак 637 аўстранезійскім мовам, на якіх размаўляюць жыхары выспаў Акіяніі, Мадагаскара, Філіпінаў і некаторых дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі. Высновы навукоўцаў і дэталі працы і схемы іх алгарытму апублікаваныя ў артыкуле ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.
паводле it.tut.by

Чытайце таксама

327