№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прадалі рукапіс Віславы Шымборскай

19 лютага 2013

Прадалі рукапіс Віславы Шымборскай
Твор на восем старонак стылізаваны пад сярэднявечныя рукапісы. Ён праілюстраваны малюнкамі і аздоблены буквіцай у выкананні самой Шымборскай. Гэта адзін з ранніх яе твораў.

Першы ўладальнік рукапісу прынёс яго ў кракаўскі антыкварыят, дзе невядомы твор лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі быў выстаўлены на аўкцыён. Першапачатковая цана складала 6 тыс. злотых, але вельмі xутка вырасла больш чым удвая, і аўкцыён скончыўся.
паводле radyjo.net

Чытайце таксама

388